Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўнівэрсытэт Фрыдэрыка Шапэна запрашае на цыкл дзевяці канцэртаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.07.2018 14:00
Сёлетнія Шапэнаўскія вечары маюць выключны характар, паколькі яны нагадваюць пра 100 год незалежнасьці Польшчы.
pixabay.com/CC0

Чацьвёрты раз Музычны ўнівэрсытэт Фрыдэрыка Шапэна запрашае на цыкл дзевяці канцэртаў «Шапэнаўскія вечары на Акульніку». Сёлетні фэстываль будзе засяроджаны на польскай музыцы «У крузе Фрыдэрыка Шапэна». Кожны тыдзень будуць выступаць маладыя музыкі з дзевяці музычных ВНУ ў Польшчы. Паводле арганізатараў, гэта дасканалая нагода для культурнага абмену моладзьдзю.
Сёлетнія Шапэнаўскія вечары маюць выключны характар, паколькі яны нагадваюць пра 100 гадавіну незалежнасьці Польшчы. У сувязі з гэтым піяністы будуць выконваць музыку, якая сымбалізую польскасьць.
У чацьвер у Шапэнаўскіх вечарах на Акульніку заграюць піяністы з Варшавы, Гданьска, Катавіцэ, Шчэціна, Уроцлава ці Лодзі. Канцэрты будуць адбывацца ў ліпені і жніўні ў кожны аўторак а 18.00 на тэрыторыі Музычнага ўнівэрсытэту Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве. Уваход на ўсе канцэрты бясплатны.

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт