Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве пачынаецца фэстываль «Музычны Шапэн і яго Эўропа»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.08.2018 16:16
  • Культура.mp3
«Незалежная – ад Шапэна да Падарэўскага» - гэта лёзунг сёлетняга фэстывалю.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

«Незалежная – ад Шапэна да Падарэўскага» - гэта лёзунг сёлетняга фэстывалю «Музычны Шапэн і яго Эўропа», які пройдзе з 9 па 31 жніўня ў Варшаве. Падзею на сваіх хвалях будзе траньсляваць Другая праграма Польскага радыё.
14 па ліку фэстываль мае міжнародны характар і ўпісваецца ў сёлетнія сьвяткаваньні атрыманьня Польшчай незалежнасьці. Слова ў назьве «незалежная» ў кантэксьце постацяў Шапэна і Падарэўскага нагадвае пра час, калі Польшча ня мела дзяржаўнасьці і сувэрэнітэту, але незалежнасьць захоўвалася ў культуры і мастацтве. Калі падводзіла палітыка, можна было разьлічваць на музыку.
Фрыдэрык Шапэн і Ігнацы Ян Падарэўскі, галоўныя героі фэстывалю ў 2018 годзе, натхнілі арганізатараў да прэзэнтацыі шырокай панарамы польскай музыкі – як з часу падзелаў краіны ў XIX стагодзьдзі, так і музыцы XX i XXI. Будуць прадстаўленыя розныя формы і гатункі музыкі: ад песьні і інструмэнтальнай мініятуры па сымфанічную і опэрную музыку. Будзе зьвернутая ўвагу на музыку Станіслава Манюшкі, год якога неўзабаве распачнецца. Будуць выкананыя творы Кшыштафа Пэндарэцкага і Агаты Зубэль.

«Незалежная – ад Шапэна да Падарэўскага» - гэта лёзунг сёлетняга фэстывалю «Музычны Шапэн і яго Эўропа», які пройдзе з 9 па 31 жніўня ў Варшаве. Падзею на сваіх хвалях будзе траньсляваць Другая праграма Польскага радыё.

14 па ліку фэстываль мае міжнародны характар і ўпісваецца ў сёлетнія сьвяткаваньні атрыманьня Польшчай незалежнасьці.

Слова ў назьве «незалежная» ў кантэксьце постацяў Шапэна і Падарэўскага нагадвае пра час, калі Польшча ня мела дзяржаўнасьці і сувэрэнітэту, але незалежнасьць захоўвалася ў культуры і мастацтве. Калі падводзіла палітыка, можна было разьлічваць на музыку.

Фрыдэрык Шапэн і Ігнацы Ян Падарэўскі, галоўныя героі фэстывалю ў 2018 годзе, натхнілі арганізатараў да прэзэнтацыі шырокай панарамы польскай музыкі – як з часу падзелаў краіны ў XIX стагодзьдзі, так і музыцы XX i XXI. Будуць прадстаўленыя розныя формы і гатункі музыкі: ад песьні і інструмэнтальнай мініятуры па сымфанічную і опэрную музыку. Будзе зьвернутая ўвагу на музыку Станіслава Манюшкі, год якога неўзабаве распачнецца. Будуць выкананыя творы Кшыштафа Пэндарэцкага і Агаты Зубэль.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт