Logo Polskiego Radia
Print

Кожны паляк зможа ўпісацца ў памятную кнігу з нагоды 100-годзьдзя Незалежнасьці

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.08.2018 13:24
«Юбілейны год вяртаньня незалежнасьці зьяўляецца дасканалай нагодай, каб павіншаваць Айчыну».
Генэральная рэпетыцыя перад Вялікім парадам Незалежнасьці ў Дзень Войска Польскага, 15 жніўня. Генэральная рэпетыцыя перад Вялікім парадам Незалежнасьці ў Дзень Войска Польскага, 15 жніўня. PAP/Jakub Kamiński

Памятная кніга з нагоды 100-годзьдзя атрыманьня Польшчай незалежнасьці падрыхтаваная Міністэрствам нацыянальнай абароны. Кожны паляк зможа пакінуць у ёй свой сьлед, напісаўшы пажаданьні для сваёй Айчыны.
«Юбілейны год вяртаньня незалежнасьці зьяўляецца дасканалай нагодай, каб павіншаваць Айчыну. Напішыце, за што вы Польшчу любіце, паважаеце, шануеце, чым ганарыцеся», – напісаў на першай старонцы міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак, аўтар ідэі.
Міністэрства паведамляе, што кніга для палякаў будзе выкладзеная падчас сьвяткаваньня Сьвята Войска Польскага ў Варшаве, 15 жніўня. З 9.00-12.00 i 16.00-22.00 каля Магілы невядомага жаўнера; з 13.00-15.00 ля Мультымэдыйнага парку фантанаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт