Logo Polskiego Radia
Print

Для польскай моладзі у Беларусі арганізаваны конкурс

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 20.08.2018 12:30
Пасольства Польшчы ў Беларусі праводзіць конкурс для дзяцей і моладзі «Наша незалежная».
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Пасольства Польшчы ў Беларусі аб’явіла аб правядзеньні юбілейнага адукацыйна-гістарычнага конкурсу для дзяцей і моладзі ва ўзросьце ад 6 да 18 гадоў «Наша незалежная».

Пасольства Польшчы ў Беларусі аб’явіла аб правядзеньні юбілейнага адукацыйна-гістарычнага конкурсу для дзяцей і моладзі ва ўзросьце ад 6 да 18 гадоў «Наша незалежная».

Удзельнікі могуць выбраць асобу, зьвязаную зь іх мясцовасьцю ці сям’ёй і апісаць яе гісторыю, або напісаць ці намаляваць тое, з чым у іх асацыіруецца незалежная Польшча.

Мэтай конкурсу арганізатары назвалі адкрыцьцё новых гістарычных постацей, дакумэнтаваньне іх драматычных лёсаў, паглыбленьне ведаў на тэму гісторыі Польшчы, аднаўленьня яе незалежнасьці.

Беларускія палякі падкрэсьліваюць, што падобныя конкурсы важныя для выхаваньня патрыятызму і гонару за нацыянальную спадчыну.

Racyja.com/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт