Logo Polskiego Radia
Print

Палякі адзначаюць 100-годзьдзе ВПС у Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.08.2018 16:21
Сьвяткаваньне супадае зь сёлетнім Air Show у Радаме, якое пройдзе 25-26 жніўня.
Палякі адзначаюць 100-годзьдзе ВПС у Польшчы.Палякі адзначаюць 100-годзьдзе ВПС у Польшчы.By Klemens - Praca własna, CC BY-SA 2.5, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2219779

Палякі адзначаюць 100-годзьдзе ВПС у Польшчы
Сьвяткаваньне супадае зь сёлетнім Air Show у Радаме, якое пройдзе 25-26 жніўня.
„Польшча зьяўляецца важным элемэнтам бясьпекі краін NATO”, - падкрэсьліў віцэ-міністар нацыянальнай абароны Войцех Скуркевіч (Wojciech Skurkiewicz). У Дэмбліне (Dęblinie), горадзе паміж Варшавай і Люблінам, з учарашняя дня працягваюцца ўрачыстасьці з нагоды 100-ай гадавіны ВПС у Польшчы.
Віцэ-міністар нагадаў пра ўдзел польскія лётчыкаў у патруляваньні паветранай прасторы ня толькі краін усходняга флянгу NATO, але таксама Іраку й Сырыі. Ён казаў таксама пра бліжэйшыя пляны міністэрства адносна закупкі сучасных верталёты й самалётаў.
У другой палове дня з удзелам прадстаўнікоў польскага ўраду заплянаваныя ўрачыстасьці перад помнікам „Гераічным лётчыкам дэмблінскай Школы арлянятаў”. Сьвяткаваньне стагодзьдзя ваеннай авіяцыі ў Польшчы сёлета супадае з традыцыйным Air Show у Радаме, якое пройдзе 25-26 жніўня.
Заканчэньне сьвяткаваньня 100-ай гадавіны ВПС Польшчы адбудзецца 28 жніўня ў Варшаве.
аз

„Польшча зьяўляецца важным элемэнтам бясьпекі краін NATO”, - падкрэсьліў віцэ-міністар нацыянальнай абароны Войцех Скуркевіч (Wojciech Skurkiewicz). У Дэмбліне (Dęblinie), горадзе паміж Варшавай і Люблінам, з учарашняя дня працягваюцца ўрачыстасьці з нагоды 100-ай гадавіны ВПС у Польшчы.

Віцэ-міністар нагадаў пра ўдзел польскія лётчыкаў у патруляваньні паветранай прасторы ня толькі краін усходняга флянгу NATO, але таксама Іраку й Сырыі. Ён казаў таксама пра бліжэйшыя пляны міністэрства адносна закупкі сучасных верталёты й самалётаў.

У другой палове дня з удзелам прадстаўнікоў польскага ўраду заплянаваныя ўрачыстасьці перад помнікам „Гераічным лётчыкам дэмблінскай Школы арлянятаў”. Сьвяткаваньне стагодзьдзя ваеннай авіяцыі ў Польшчы сёлета супадае з традыцыйным Air Show у Радаме, якое пройдзе 25-26 жніўня.

Заканчэньне сьвяткаваньня 100-ай гадавіны ВПС у Польшчы адбудзецца 28 жніўня ў Варшаве.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт