Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве сустрэнуцца вэтэраны баёў за незалежнасьць Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.08.2018 16:09
  • Зьезд вэтэранаў.mp3
Зьезд з удзелам каля 300 вэтэранаў з Польшчы й 14 іншых краінаў адбудзецца 1-2 верасьня.
Удзельнікi Варшаўскага паўстаньня.Удзельнікi Варшаўскага паўстаньня.By Jerzy Tomaszewski (fotografik) - Jerzy Tomaszewski (1979) Epizody Powstania Warszawskiego, Warszawa: Krajowa Agencja WydawniczaAnna Świrszczyńska "Swir" (1984) Budowałam Barykadę, Kraków: Wydawnictwo Literackie, ss. s.35 ISBN 83-08-01313-9http://wilk.wpk.p.lodz.pl/~whatfor/foto.htm (accessed Oct 2007)Narodowe Archiwum Cyfrowe Sygnatura: 37-1613-

У Варшаве сустрэнуцца вэтэраны баёў за незалежнасьць Польшчы
Зьезд з удзелам каля 300 вэтэранаў з Польшчы й 14 іншых краінаў адбудзецца 1-2 верасьня.
1-2 верасьня ў Варшаве адбудзецца Зьезд вэтэранаў баёў за незалежнасьць Польшчы. Мерапрыемства адбудзецца ў рамках сьвяткаваньня 100-годзьдзя нежалежнасьці польскай дзяржавы.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
Сьвяткаваць 100 гадоў незалежнасьці польскай дзяржавы ў Варшаве будзе каля 300 польскіх вэтэранаў з Польшчы й 14 іншых краінаў, разьмешчаных на чатырох кантынэнтах сьвету.
Арганізатарам сустрэчы зьяўляецца Ўправа па справах вэтэранаў і рэпрэсаваных асобаў (Urząd do spraw Kombatantów i Osób Represjonowanych). Кіраўнік управы Ян Юзэф Каспшык (Jan Józef Kasprzyk) паведаміў, што зьезд арганізаваны з мэтай ушанаваць памяць усіх тых, хто змагаўся за свабодную й незалежную Польшчу.
Ян Юзэф Каспшык: Мы хочам ушанаваць іх пры дапамозе малітвы за тых, хто загінуў і тых, хто яшчэ жыве сярод нас. Гэта доказ нашай удзячнасьці ўсяму пакаленьню нашых вэтэранаў, якое было выключна адважным, для якога найважнейшай была Польшча.
Ян Юзэф Каспшык дадаў, што 1 верасьня на плошчы Пілсудскага ў Варшаве жаўнеры Войска Польскага ўшануюць вэтэранаў ваенным парадам, у якім прыме ўдзел таксама прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
У сваю чаргу былы жаўнер Арміі Краёвай, судзьдзя па прафэсіі Багуслаў Нізеньскі (Bogusław Nizieński) падкрэсьліў, што Сусьветны зьезд вэтэранаў баёў за незалежнасьці Польшчы - гэта не звычайная сустрэча. Ідэя зьезду - перадаць маладому пакаленьню пасланьне.
Багуслаў Нізеньскі: Мы хочам заклікаць маладых, каб яны любілі сваю Польшчу так, як тыя, хто за яе змагаўся й ахвяраваў сваім жыцьцём. Польшча - гэта важная справа. Таму мы накіроўваем наша пасланьне да маладых, каб яны ніколі ад Польшчы не адракліся.
Старшыня Сусьветнай асацыяцыі жаўнераў Арміі Краёвай Варшаўскай акругі, удзельнік Варшаўскага паўстаньня Ежы Майкоўскі (Jerzy Majkowski) падкрэсьліў, што зьезд вэтэранаў - гэта таксама доказ бесьперапыннай традыцыі незалежнасьці.
Ежы Майкоўскі: Мы, удзельнікі Варшаўскага паўстаньня, зьяўляемся спадкаемцамі пакаленьня, якое змагалася за незалежнасьць Польшчы ў 1920-х гадах мінулага стагодзьдзя. Мы стварылі дух польскасьці, які хочам перадаць наступнаму пакаленьню. Гэты дух узьнікаў у нашых сям’ях, школах, у падпольнай дзейнасьці. Ён абапіраўся на жаўнерскую прысягу, то бок любоў Айчыны, будаваньне супольнасьці, самаахвярнасьць і г.д. Менавіта гэта былі каштоўнасьці, якія нас фармавалі.
Сусьветны зьезд вэтэранаў баёў за незалежнасьці Польшчы супадае з дзяржаўным сьвятам, то бок Днём вэтэрана баёў за незалежнасьць, які адзначаецца ў краіне 1 верасьня. Палякі адзначаюць гэтае сьвята, праўда пад зьмененай назвай, яшчэ з 1997 году.
У гэты дзень палякі ўшаноўваюць абаронцаў Радзімы і ўспамінаюць усіх, хто, змагаючыся за ейную незалежнасьць, загінуў на палях бітваў.
Галоўныя ўрачыстасьці з нагоды Дня вэтэрана баёў за незалежнасьць Польшчы пачнуцца ў другой палове дня ў суботу набажэнствам у Палявой катэдры Войска Польскага. Імша будзе служыцца за Айчыну й яе абаронцаў. Працяг урачыстасьці заплянаваны на пляцу Пілсудскага.
Затым адбудзецца акт перадачы Пасланьня вэтэранаў маладому пакаленьню палякаў.
Памятнае набажэнства пройдзе ў нядзелю, 2 верасьня, на Вайсковых могілках Павонзкі (Powązki), у частцы, дзе пахаваныя жаўнеры-ахвяры абарончай вайны 1939 году.
Зьезд вэтэранаў і мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня вэтэрана баёў за незалежнасьць Польшчы закончацца гала-канцэртам у Польскім тэатры ў Варшаве.
Падчас канцэрту ўпершыню будуць уручаныя мэдалі Pro Bono Poloniae, якія прысуджаюцца тым, хто „унёс значны ўклад у распаўсюджваньне ведаў пра гісторыю барацьбы за незалежнасьць, патрыятызму ў польскім грамадзтве, а таксама працяг і папулярызацыю польскіх незалежніцкіх традыцыяў за мяжой”.
аз

1-2 верасьня ў Варшаве адбудзецца Зьезд вэтэранаў баёў за незалежнасьць Польшчы. Мерапрыемства адбудзецца ў рамках сьвяткаваньня 100-годзьдзя нежалежнасьці польскай дзяржавы.
Тэму працягвае Анна Задрожна:

Сьвяткаваць 100 гадоў незалежнасьці польскай дзяржавы ў Варшаве будзе каля 300 польскіх вэтэранаў з Польшчы й 14 іншых краінаў, разьмешчаных на чатырох кантынэнтах сьвету.

Арганізатарам сустрэчы зьяўляецца Ўправа па справах вэтэранаў і рэпрэсаваных асобаў (Urząd do spraw Kombatantów i Osób Represjonowanych). Кіраўнік управы Ян Юзэф Каспшык (Jan Józef Kasprzyk) паведаміў, што зьезд арганізаваны з мэтай ушанаваць памяць усіх тых, хто змагаўся за свабодную й незалежную Польшчу.

Ян Юзэф Каспшык: Мы хочам ушанаваць іх пры дапамозе малітвы за тых, хто загінуў і тых, хто яшчэ жыве сярод нас. Гэта доказ нашай удзячнасьці ўсяму пакаленьню нашых вэтэранаў, якое было выключна адважным, для якога найважнейшай была Польшча.

Ян Юзэф Каспшык дадаў, што 1 верасьня на плошчы Пілсудскага ў Варшаве жаўнеры Войска Польскага ўшануюць вэтэранаў ваенным парадам, у якім прыме ўдзел таксама прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.

У сваю чаргу былы жаўнер Арміі Краёвай, судзьдзя па прафэсіі Багуслаў Нізеньскі (Bogusław Nizieński) падкрэсьліў, што Сусьветны зьезд вэтэранаў баёў за незалежнасьці Польшчы - гэта не звычайная сустрэча. Ідэя зьезду - перадаць маладому пакаленьню пасланьне.

Багуслаў Нізеньскі: Мы хочам заклікаць маладых, каб яны любілі сваю Польшчу так, як тыя, хто за яе змагаўся й ахвяраваў сваім жыцьцём. Польшча - гэта важная справа. Таму мы накіроўваем наша пасланьне да маладых, каб яны ніколі ад Польшчы не адракліся.

Старшыня Сусьветнай асацыяцыі жаўнераў Арміі Краёвай Варшаўскай акругі, удзельнік Варшаўскага паўстаньня Ежы Майкоўскі (Jerzy Majkowski) падкрэсьліў, што зьезд вэтэранаў - гэта таксама доказ бесьперапыннай традыцыі незалежнасьці.

Ежы Майкоўскі: Мы, удзельнікі Варшаўскага паўстаньня, зьяўляемся спадкаемцамі пакаленьня, якое змагалася за незалежнасьць Польшчы ў 1920-х гадах мінулага стагодзьдзя. Мы стварылі дух польскасьці, які хочам перадаць наступнаму пакаленьню. Гэты дух узьнікаў у нашых сям’ях, школах, у падпольнай дзейнасьці. Ён абапіраўся на жаўнерскую прысягу, то бок любоў Айчыны, будаваньне супольнасьці, самаахвярнасьць і г.д. Менавіта гэта былі каштоўнасьці, якія нас фармавалі.

Сусьветны зьезд вэтэранаў баёў за незалежнасьці Польшчы супадае з дзяржаўным сьвятам, то бок Днём вэтэрана баёў за незалежнасьць, які адзначаецца ў краіне 1 верасьня. Палякі адзначаюць гэтае сьвята, праўда пад зьмененай назвай, яшчэ з 1997 году.

У гэты дзень палякі ўшаноўваюць абаронцаў Радзімы і ўспамінаюць усіх, хто, змагаючыся за ейную незалежнасьць, загінуў на палях бітваў.

Галоўныя ўрачыстасьці з нагоды Дня вэтэрана баёў за незалежнасьць Польшчы пачнуцца ў другой палове дня ў суботу набажэнствам у Палявой катэдры Войска Польскага. Імша будзе служыцца за Айчыну й яе абаронцаў. Працяг урачыстасьці заплянаваны на пляцу Пілсудскага. Затым адбудзецца акт перадачы Пасланьня вэтэранаў маладому пакаленьню палякаў.

Памятнае набажэнства пройдзе ў нядзелю, 2 верасьня, на Вайсковых могілках Павонзкі (Powązki), у частцы, дзе пахаваныя жаўнеры-ахвяры абарончай вайны 1939 году.

Зьезд вэтэранаў і мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня вэтэрана баёў за незалежнасьць Польшчы закончацца гала-канцэртам у Польскім тэатры ў Варшаве.

Падчас канцэрту ўпершыню будуць уручаныя мэдалі Pro Bono Poloniae, якія прысуджаюцца тым, хто „унёс значны ўклад у распаўсюджваньне ведаў пра гісторыю барацьбы за незалежнасьць, патрыятызму ў польскім грамадзтве, а таксама працяг і папулярызацыю польскіх незалежніцкіх традыцыяў за мяжой”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт