Logo Polskiego Radia
Print

Музэі Варшавы можна наведаць за 1 злоты

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 01.09.2018 10:00
З 1 верасьня ўладальнікі «Карты варшавяніна» могуць наведаць музэі сталіцы Польшчы за 1 злоты.
Варшава, 30 жніўня 2018 г. Адкрыцьцё выстаўкі «Генэральны штаб Войска Польскага ў 1918-2018 гг.» і «Незалежная 2018» у Музэі Каралеўскіх ЛазенакВаршава, 30 жніўня 2018 г. Адкрыцьцё выстаўкі «Генэральны штаб Войска Польскага ў 1918-2018 гг.» і «Незалежная 2018» у Музэі Каралеўскіх ЛазенакФота: PAP/Bartłomiej Zborowski

Уладальнікі «Карты варшавяніна» (Karta warszawiaka) — ільготнага праязнога на гарадзкі грамадзкі транспарт — змогуць наведаць музэі Варшавы ўсяго за 1 злоты (1 эўра = 4,28 злотага).

Праект «Музэй за 1 злоты» ініцыіравалі дэпутаты Рады Варшавы ў сувязі са сьвяткаваньнем 100-годзьдзя аднаўленьня незалежнасьці Польшчы.

Як кажа старшыня Рады Варшавы Эва Маліноўская-Групіньская, гэта дасьць магчымасьць жыхарам сталіцы пазнаць цікавую і багатую гісторыю краіны.

Уваход па «Карце варшавяніна» будзе даступны з 1 верасьня да 30 лістапада ў 12 музэяў сталіцы Польшчы. Сярод іх — Музэй Варшавы зь яго філіяламі, Музэй Варшаўскага паўстаньня, Музэй гісторыі польскіх габрэяў «Полін», Музэй карыкатуры.

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт