Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт запрашае на Польскую эканамічную выставу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.09.2018 16:03
Выстава будзе прымеркаваная да 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда.Прэзыдэнт Анджэй Дуда. PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Прэзыдэнт Анджэй Дуда запрашае на Польскую эканамічную выставу. Мультымэдыйная экспазыцыя была створаная па ініцыятыве польскага прэзыдэнта й паказвае дасягненьні 100 гадоў польскай эканомікі.

„Сьвяткуючы сотую гадавіну незалежнасьці мы ўспамінаем знамянальныя падзеі, напрыклад, пераможныя бітвы й войны, дзякуючы якім Польшча вярнулася на палітычную мапу Эўропы. Таксама важнымі, як перамогі ва ўзброенай барацьбе, зьяўляюцца эканамічныя й навуковыя дасягненьні, у тым ліку вынаходкі й інавацыі. Усе яны зьяўляюцца крыніцай гонару”, - сказаў прэзыдэнт.

Польскую эканамічную выставу можна будзе наведаць з 28 верасьня па 28 кастрычніка на плошчы Пілсудскага ў Варшаве. На выставе будуць прадстаўлены кампаніі, якія ўносяць свой уклад у сілу польскай эканомікі.

аз

Прэзыдэнт запрашае на Польскую эканамічную выставу

Выстава будзе прымеркаваная да 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы.

Прэзыдэнт Анджэй Дуда запрашае на Польскую эканамічную выставу. Мультымэдыйная экспазыцыя была створаная па ініцыятыве польскага прэзыдэнта й паказвае дасягненьні 100 гадоў польскай эканомікі.

„Сьвяткуючы сотую гадавіну незалежнасьці, мы ўспамінаем знамянальныя падзеі, напрыклад, пераможныя бітвы й вайны, дзякуючы якім Польшча вярнулася на палітычную мапу Эўропы. Таксама важнымі, як перамогі ва ўзброенай барацьбе, зьяўляюцца эканамічныя й навуковыя дасягненьні, у тым ліку вынаходкі й інавацыі. Усе яны зьяўляюцца крыніцай гонару”, - сказаў прэзыдэнт.

Польскую эканамічную выставу можна будзе наведаць з 28 верасьня па 28 кастрычніка на плошчы Пілсудскага ў Варшаве. На выставе будуць прадстаўлены кампаніі, якія ўносяць свой уклад у сілу польскай эканомікі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт