Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы распачаўся XI Гнезьненьскі зьезд

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.09.2018 14:37
У зьезьдзе ўдзельнічаюць прадстаўнікі хрысьціянскіх касьцёлаў з цэлай Эўропы.
Прэзыдэнт Польшчы на адкрыцьці зьезду.Прэзыдэнт Польшчы на адкрыцьці зьезду.PAP/Jakub Kaczmarczyk

У польскім Гнезьне распачаўся XI Гнезьненьскі зьезд. У ім прымаюць удзел людзі культуры, палітыкі і навукі. На адкрыцьці з прывітальным словам выступіў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Сустрэча праходзіць пад лёзунгам «Эўропа свабодных людзей. Натхняльная сіла хрысьціянства» і прысьвечана будучыні Касьцёла, Польшчы і Эўропы.
Гаспадар зьезду, прымас Польшчы, арцыбіскуп Войцех Поляк падкрэсьліў, што сёлетні Гнезьненскі зьезд упісваецца ў сьвяткаваньне юбілейнай, 100 гадавіны атрыманьня Польшчай незалежнасьці.
В. Поляк: У гадавіну атрыманьня незалежнасьці Польшчай і некалькімі іншымі краінамі нашага рэгіёну мы вырашылі задумацца над свабодай і крыніцамі надзеі на будучыню Польшчы і нашага кантынэнту. Такім чынам мы хочам зрабіць свой уклад у зьмену нашага сьвету ў лепшы бок, лякальна і глябальна.
Прымас Польшчы адзначыў, што зьезд выключна адбываецца ў верасьні, а не так як заўсёды ў сакавіку, паколькі ён зьвязаны з сотай гадавінай атрыманьня Польшчай незалежнасьці, якая прыпадае на 11 лістапада. Арцыбіскуп Войцех Поляк адзначыў, што сустрэча мае ня толькі эўрапейскі, экумэнічны і рэлігійны характар. «На 1918 год мы паглядзім ня толькі з пэрспэктывы Польшчы», – гаварыў Поляк.
В. Поляк: Напрыклад, мы зьвернем увагу на двух настаўнікаў незалежнасьці – кардынала Стэфана Вышыньскага і сьвятога Яна Паўла ІІ. Паглядзім праз прызму іх мадэлі выхоўваньня нас да свабоды. Мне здаецца, што вельмі важна, каб мы менавіта ад гэтых бацькаў вучыліся свабоды.
Сустрэча мае моцна экумэнічны характар. Яна распачалася малітвай сьвятароў пратэстанцкага, праваслаўнага і каталіцкага касьцёлаў. Кожны з удзельнікаў зьезду атрымае Сьвятое Пісаньне ў экумэнічным перакладзе. Як кажа прымас Польшчы – гэта знак адзінства хрысьцін.
В. Поляк: Гэта цудоўны падарунак. Гэта экумэнічная Біблія, выдадзеная Біблійным таварыствам. Гэта заклік, каб мы ўзялі ў рукі Божае слова, каб яно нас вяло, бо гэта той элемэнт, які нас, хрысьціян, аб’ядноўвае. Нас аб’ядноўвае слова Бога. У імя гэтага слова мы павінны жыць.
Зьезд быў прысьвечаны ня толькі тэмам веры. Адным з гасьцей Гнезьненскага зьезду быў біскуп Кшыштаф Задарка, дэлегат Канфэрэнцыя эпіскапату Польшчы па справах міграцыі, які прыняў удзел у дыскусіі на тэму «Крызіс міграцыі – крызіс уцекача – крызіс салідарнасьці».
К. Задарка: Кім зьяўляюцца мігранты, а кім зьяўляюцца ўцекачы. Ці мы здольныя іх адрозьніць? Ці здольныя перанесьці словы з Эвангельля: «Я быў чужым» на нашую рэчаіснасьць? І як мы, каталікі, гэтыя словы павінны перажываць у нашай польскай і эўрапейскай рэчаіснасьці.
У зьезьдзе ўдзельнічаюць прадстаўнікі хрысьціянскіх касьцёлаў з цэлай Эўропы. На працягу трох дзён пройдуць дэбаты і больш за 20 варштатаў на сацыяльную тэматыку.
ХІ Гнезьненьскі зьезд – гэта найбуйнейшая ў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе міжнародная сустрэча хрысьціян розных веравызнаньняў. Арганізатарам зьезду зьяўляецца фонд стьвятога Войцеха-Альбэрта, якая супрацоўнічае з рознымі арганізацыямі як Карытас Польшча, Цэнтар думкі Яна Паўла ІІ, Зьвяз вялікіх сямей «Тры плюс».

У ім прымаюць удзел людзі культуры, палітыкі, навукі, рэлігіі. На адкрыцьці з прывітальным словам выступіў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт