Logo Polskiego Radia
Print

У Вільні ўрачыста распачаўся Польскі кінафэстываль

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.10.2018 14:12
  • Польскі кінафэстываль.mp3
Сёлета ён адбываецца пад лёзунгам “100 працэнтаў кіно – 100 працэнтаў свабоды”.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскія фільмы на працягу двух тыдняў можна будзе глядзець у кінатэатрах Летувы. У Вільні ўрачыста распачаўся Польскі кінафэстываль, арганізаваны Польскім інстытутам у Вільні. Сёлетняя імпрэза адбываецца пад лёзунгам “100 працэнтаў кіно – 100 працэнтаў свабоды”. Яна ўпісваецца ў 100-годзьдзе атрыманьня Польшчай незалежнасьці.

Фэстываль польскага кіно ў Летуве праходзіць ужо 18 год. Жыхары пяці гарадоў агулам пабачаць 21 фільм. Большасьць з іх – гэта кінанавінкі, але будзе таксама і клясыка польскага фільму.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт