Logo Polskiego Radia
Print

Славуты польскі парусьнік «Dar Młodzieży» прыплыў у Ганконг

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.10.2018 16:21
Польскі парусьнік знаходзіцца ў рэйсе вакол сьвету для ўшанаваньня 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы.
Польскі школьны парусьнік «Дар моладзі»Польскі школьны парусьнік «Дар моладзі»фота: Дарота Нэльке (Dorota Nelke)

Славуты польскі парусьнік «Dar Młodzieży» прыплыў у Ганконг
Ганконг – гэта чарговы порт, у які прыплыў «Dar Młodzieży». Польскі школьны парусьнік знаходзіцца ў рэйсе вакол сьвету для ўшанаваньня 100-годзьдзя атрыманьня Польшчай незалежнасьці. Цягам бліжэйшых трох дзён польскі парусьнік змогуць наведаць жыхары былой брытанскай калёніі. Плянуецца таксама іпмрэза, якая будзе папулярызаваць польскую культуру.
Сёньня і ў нядзелю на борт парусьніка змогуць зайсьці ўсе жадаючыя. У суботу пройдуць зачыненыя імпрэзы, між іншым, урок польскай мовы для дзяцей, канцэрт квартэту саксафаністаў VASQ. «Dar Młodzieży» застанецца ў Ганконгу да панядзелку.
Рэйс вучэбнага фрэгата арганізаваны з нагоды 100-й гадавіны незалежнасьці Польшчы (11 лістапада 1918 году). Частку каманды складаюць маладыя людзі ва ўзросьце 18-26 гадоў – ляўрэаты конкурсу фота- й відэаработ пад назвай «Мая малая айчына».
«Dar Młodzieży» выйшаў з порту ў Гдыні 20 мая 2018 году й накіроўваецца ў Панаму, дзе ў студзені 2019 году пройдуць каталіцкія Сусьветныя дні моладзі. Фрэгат заходзіць у шматлікія парты многіх краін, дзе моладзь будзе пашыраць веды пра Польшчу.
Арганізатарам кругасьветнага падарожжа зьяўляюцца, між іншым, Міністэрства марской гаспадаркі й рачнога флёту Польшчы й Гдыньская марская акадэмія, якая зьяўляецца ўладальнікам парусьніка.

Ганконг – гэта чарговы порт, у які прыплыў «Dar Młodzieży». Польскі школьны парусьнік знаходзіцца ў рэйсе вакол сьвету для ўшанаваньня 100-годзьдзя атрыманьня Польшчай незалежнасьці.

Цягам бліжэйшых трох дзён польскі парусьнік змогуць наведаць жыхары былой брытанскай калёніі. Плянуецца таксама іпмрэза, якая будзе папулярызаваць польскую культуру.

Сёньня і ў нядзелю на борт парусьніка змогуць зайсьці ўсе жадаючыя. У суботу пройдуць зачыненыя імпрэзы, між іншым, урок польскай мовы для дзяцей, канцэрт квартэту саксафаністаў VASQ. «Dar Młodzieży» застанецца ў Ганконгу да панядзелку.

Рэйс вучэбнага фрэгата арганізаваны з нагоды 100-й гадавіны незалежнасьці Польшчы (11 лістапада 1918 году). Частку каманды складаюць маладыя людзі ва ўзросьце 18-26 гадоў – ляўрэаты конкурсу фота- й відэаработ пад назвай «Мая малая айчына».

«Dar Młodzieży» выйшаў з порту ў Гдыні 20 мая 2018 году й накіроўваецца ў Панаму, дзе ў студзені 2019 году пройдуць каталіцкія Сусьветныя дні моладзі. Фрэгат заходзіць у шматлікія парты многіх краін, дзе моладзь пашырае веды пра Польшчу.

Арганізатарам кругасьветнага падарожжа зьяўляюцца, між іншым, Міністэрства марской гаспадаркі й рачнога флёту Польшчы й Гдыньская марская акадэмія, якая зьяўляецца ўладальнікам парусьніка.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт