Logo Polskiego Radia
Print

Аварыя на бэльгійскай АЭС

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.08.2012 15:22
Трэснуў адзін з корпусаў электрастанцыі «Дул».
Аварыя на бэльгійскай АЭС
Трэснуў адзін з корпусаў электрастанцыі «Дул».
Станцыя была пабудаваная ў 80-ыя гады ўжо неіснуючай галяндзкай фірмай, якая пастаўляла рэактары таксама ў іншыя краіны. Прэс-сакратар Эўрапейскай камісіі Марлен Гольцнэр паінфармавала, што ўлады ў Брусэлі адразу зьвязаліся з усімі краінамі, якія маюць атамныя электрастанцыі. «Бэльгійскія ўлады запыталіся ў краін ЭЗ, ці яны маюць рэактары такога тыпу. Ці можна іх праверыць і перадаць вынікі праверкі», - дадала прэс-сакратар.
Акрамя Бэльгіі, такія самыя корпусы ёсьць на АЭС у Нямеччыне, Галяндыі й Гішпаніі. Пасьля выяўленьня трэшчын урад Бэльгіі адразу стараўся супакоіць сытуацыю й запэўніваў, што для людзей гэта не ўяўляе ніякой пагрозы. Гэта аднак можа выклікаць праблемы з запатрабаваньнем на энэргію ў Бэльгіі, паколькі корпус такога самага тыпу знаходзіцца на іншай АЭС - “Ціанж”. Нявыключана, што ўлады прымуць рашэньне спыніць рэактары хутчэй чым плянавалася, што выкліча праблемы з пастаўкамі энэргіі.

foto:
foto: glowimages.com

Станцыя была пабудаваная ў 80-ыя гады ўжо неіснуючай галяндзкай фірмай, якая пастаўляла рэактары таксама ў іншыя краіны.

Прэс-сакратар Эўрапейскай камісіі Марлен Гольцнэр паінфармавала, што ўлады ў Брусэлі адразу зьвязаліся з усімі краінамі, якія маюць атамныя электрастанцыі. «Бэльгійскія ўлады запыталіся ў краін ЭЗ, ці яны маюць рэактары такога тыпу. Ці можна іх праверыць і перадаць вынікі праверкі», - дадала прэс-сакратар.

Акрамя Бэльгіі, такія самыя корпусы ёсьць на АЭС у Нямеччыне, Галяндыі й Гішпаніі.

Пасьля выяўленьня трэшчын урад Бэльгіі адразу стараўся супакоіць сытуацыю й запэўніваў, што для людзей гэта не ўяўляе ніякой пагрозы. Гэта аднак можа выклікаць праблемы з запатрабаваньнем на энэргію ў Бэльгіі, паколькі корпус такога самага тыпу знаходзіцца на іншай АЭС - “Ціанж”. Нявыключана, што ўлады прымуць рашэньне спыніць рэактары хутчэй чым плянавалася, што выкліча праблемы з пастаўкамі энэргіі.

ав

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт