Logo Polskiego Radia
Print

Палякі адстаялі школу

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 29.08.2012 13:23
У гарадзенскай школе з польскай мовай навучаньня ня будзе расейскамоўных клясаў.
Polska Szkoła w GrodniePolska Szkoła w Grodniezpb.org.pl

Фота:
Фота: zpb.org.pl

Пра гэта Польскаму радыё паведаміла дырэктар школы Данута Сурмач. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў таксама начальнік аддзелу адукацыі Ленінскага раёна Горадні Сяргей Ламека. Ён дадаў, што „знайшліся іншыя варыянты” разьмяшчэньня расейскамоўных клясаў. Раней асьветніцкія ўлады Горадні плянавалі перанос двух першых клясаў з расейскай мовай навучаньня ў польскамоўную адукацыйную пляцоўку.

Сярэдняя школа нумар 36 у Горадні зьяўляецца адной з двух польскіх школаў у Беларусі. Данута Сурмач паведаміла, што сёлета набраныя чатыры першыя клясы, на адну больш, чым плянявалася.

Шэфвства над школай узяло Польскае радыё.

кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт