Logo Polskiego Radia
Print

Неўзабаве - мастацкі фільм пра Анну Герман

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.02.2013 17:30
Першая сэрыя будзе паказана на Першым канале Польскага тэлебачаньня 22 лютага.

Першая праграма Польскага тэлебачаньня пакажа мастацкі сэрыял пра вядомую сьпявачку Анну Герман. Рэжысёрам 10-сэрыйнага фільма зьяўляецца Вальдэмар Кшыстэк. Ён сказаў Польскаму радыё, што рашэньне зьняць біяграфічны сэрыял было прянятае таму, што Анна Герман – гэта ня толькі польская сьпявачка, яна выконвала рэпэртуар на розных мовах і ў свой час была вядомая амаль ва ўсёй Эўропе, напрыклад, Нямеччыне, Італіі, Савецкім Саюзе. Вальдэмар Кшыстэк нагадаў, што толькі ў Савецкім Саюзе выйшла 11 альбомаў артысткі.
Ролю зоркі сцэны выканала Яанна Мора (Joanna Moro). У сэрыяле “Анна Герман” выступілі таксама расейскія акторы, у прыватнасьці, Марыя Парошына ды Марат Башараў. Першая сэрыя будзе паказана на Першым канале Польскага тэлебачаньня 22 лютага.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт