Logo Polskiego Radia
Print

Грамадзянку Польшчы два тыдні не выпускаюць зь Беларусі

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 20.03.2013 11:03
Беларускія мытнікі прадалі канфіскаваны аўтамабіль Тэрэсы Стшэлец і патрабуюць аплаціць касьмічны падатак і мыта.

/

У Беларусі затрыманая грамадзянка Польшчы Тэрэса Стшэлец. Ужо два тыдні полька ня можа вярнуцца дадому. Пра абсурдную сытуацыю яе муж Яраслаў Стшэлец распавёў Польскаму радыё.

Год таму Тэрэса Стшэлец паехала на экскурсію ў Менск. Калі ў яе сапсавалася машына, то яна пакінула яе ў мэханіка. Але аўтамабілем грамадзянкі Польшчы безь яе дазволу езьдзіў сын мэханіка, якога затрымала міліцыя. Машыну канфіскавалі й перадалі ў склад на Мытню. У студзені суд пастанавіў, што аўто павінна быць перададзенае ўладальнікам.

Але праблема ў тым, што яшчэ да пачатку судовага працэсу мытнікі прадалі машыну Тэрэсы Стшэлец. Польцы прапанавалі вярнуць грошы, але паралельна далічылі высокае мыау й падаткі. Уладальніца адмовілася плаціць, тады беларускі бок ануляваў ёй візу, затрымаўшы на Беларусі. Муж сп. Тэрэсы абураны.

Я. Стшэлец: За што я павінен плаціць? Мала таго, што ў мяне забралі машыну, затрымалі жонку, дык цяпер яшчэ й грошы патрабуюць. Гэтае аўто мы купілі за 7 200, а з нас патрубуюць касьмічную суму – 80 тысяч мыта. Гэта разбой сярод белага дня.

Тэрэса Стшэлец знаходзіцца ў Беларусі ўжо два тыдні. Справай заняліся консульскія службы.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт