Logo Polskiego Radia
Print

Кшыштаф Занусі: паводзіны кіраўніцтва ГрДУ непрымальныя

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 06.04.2013 20:31
  • Кшыштаф Занусі.mp3
Сусьветнавядоды польскі рэжысёр зьяўляецца ганаровым прафэсарам Гарадзенскага ўнівэрсытэта.

Ганаровы прафэсар Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Янкі Купалы, сусьветнавядомы польскі рэжысёр Кшыштаф Занусі лічыць недапушчальным перасьлед акадэмічнай супольнасьці ў Гародні.

На просьбу Польскага радыё пракамэнтаваць звальненьні дацэнта Андрэя Чарнякевіча, прафэсара Вячаслава Шведа, а таксама выкладчыка Ігара Кузьмініча, Кшыштаф Занусі сказаў:

“Сыстэма ў Беларусі – гэта выключэньне, іншай такой краіны ў Эўропе няма. Гэтыя рашэньні недапушчальныя. Гэта ніяк ня ўпісваецца ў эўрапейскія стандарты”.

А ці гатовыя Вы падключыцца да акцыі салідарнасьці са звольненымі выкладчыкамі?

Кшыштаф Занусі: Я ня бачу сэнсу пісаць лісты й рабіць нейкія крокі. З уласнага досьведу жыцьця ў падобнай сыстэме я ведаю, што такія жэсты значаць няшмат. Калі ўзьнікне такая неабходнасьць, то я абавязкова прадпрыму пэўныя крокі. Але сёньня я ня бачу ў іх сэнсу. На практыцы яны нічога ня зьменяць. Гэта справа беларусаў, яны павінны выказвацца на гэты конт, бо кожны павінен сам змагацца за свабоду. Няхай спачатку яны адкажуць на пытаньне: які выбар яны зрабілі, як народ.

Нагадаем, нагодай для звальненьня гісторыкаў Андрэя Чарнякевіча й Вячаслава Шведа стала іх праца над кнігай на гісторыі Гародні “Гродназнаўства”. Мясцовыя ўладчы палічылі кнігу крамольнай. Пазьней старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра публічна прызнаўся, што асабіста аддаў загад звольніць з Гарадзенскага ўнівэрсытэта дацэнта Андрэя Чарнякевіча.

Дзьмітры Гурневіч

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт