Logo Polskiego Radia
Print

3 гады таму адбылася смаленская катастрофа (фота)

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 10.04.2013 11:09
У катастрофе загінула 96 чалавек, сярод якіх прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі й яго жонка Марыя.

Сёньня ў Польшчы ўшаноўваюць памяць ахвяраў смаленскай авіякатастрофы.

10 красавіка 2010 году, а 8.41 польскага часу, пад Смаленскам разьбіўся самалёт ТУ-154М, якім польская дэлегацыя ляцела на ўрачыстасьці ў Катынь з нагоды 70-й гадавіны забойства польскіх афіцэраў савецкім НКВД.

У катастрофе, якая адбылася непадалёк ад лётнішча Смаленск-Паўночны, загінула 96 чалавек, сярод якіх прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі й яго жонка Марыя.
Мерапрыемствы з нагоды трэцяй гадавіны смаленскай катастрофы праходзяць сёньня ва ўсёй краіне.

17
17 красавіка 2010, Варшава. Разьвітаньне з ахвярамі катастрофы.
Імша
Імша на Плошчы Пілсудскага.
16
16 красавіка 2010, зьнічы каля Прэзыдэнцкага палацу.
18
18 красавіка, 2010. Жалобная працэсія ў Кракаве разьвітваецца з прэзыдэнтам Качыньскім і першай лэдзі.
Першыя
Першыя труны зь целамі ахвяр катастрофы прыляцелі на радзіму.
Месца
Месца катастрофы сёньня.
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт