Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы ў стратэгічных сэктарах непажаданыя

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.04.2013 17:07
Пераконвае кіраўнік польскага ўраду Дональд Туск.
Donald Tusk: photo - PAPDonald Tusk: photo - PAP

Польскі ўрад не прадасьць расейцам ключавых кампаній энэргетычнага сэктара, - заявіў прэм'ер-міністар Польшчы Дональд Туск.

Кіраўнік польскага ўраду тлумачыў, што пад увагу не бралася таксама магчымасьць продажу расейцам польскіх заводаў азотных вырабаў (Grupa Azoty S.A.). Па гэтай справе, паводле Дональда Туска, былы прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі атрымаў адназначны адказ.

Палякі ставяцца да расейскага капіталу прыязна, але не ва ўсіх сэктарах эканомікі, - падкрэсьліў Дональд Туск.

Дональд Туск: Калі паявіцца багаты расейскі інвэстар ды захоча заінвэставаць у Польшчы, то мы яго, як кожнага іншага, прыязна сустрэнем. Тым ня менш, ёсьць некалькі ўмоваў: калі ён захоча купіць PKN Orlen, Гданскі НПЗ ці PGNiG, то ён іх ня купіць. Думаю, што справа настолькі адназначная, што размаўляць няма пра што.

Прэм'ер-міністар адзначыў, што падчас сустрэчы з Аляксандрам Квасьнеўскім даў зразумець, што прапанова расейскага камцэрну „Аркон” недарэчная, падобным чынам, як лёбінг на карысьць расейцаў.

Нагадваем, у нядзелю адзін з тыднёвікаў паведаміў, што былы прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі лябіраваў на карысьць расейскага хімічнага канцэрну „Акрон”. Гэты канцэрн быў, між іншым, зацікаўлены ў пераняцьці польскага азотнага заводу. Аб гэтым, верагодна, Аляксандар Квасьнеўскі размаўляў зь кіраўніком польскага ўраду. Былы прэзыдэнт аспрэчыў інфармацыю, што ён працаваў для расейкага канцэрну, але пацьвердзіў факт размовы на гэтую тэму.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт