Logo Polskiego Radia
Print

2 млрд. даляраў даходаў з малога памежнага руху ў год

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.05.2013 15:58
Пагадненьні аб малым памежным руху прыносяць польскай эканоміцы адчувальныя карысьці.

/

Гэта быў правільны крок, - такім чынам заключэньне пагадненьняў аб малым памежным руху ацэньвае намесьнік міністра фінансаў Яцэк Капіца.

Зь ліпеня мінулага года дзейнічае пагадненьне аб бязьвізавым перасячэньні мяжы жыхарамі часткі Вармінска-Мазурскага й Паморскага ваяводзтваў ды жыхарамі Калінінградзкай вобласьці.

З 2009 года падобнымі правіламі карыстаюцца жыхары гмінаў, распаложаных у адлегласьці 30 кілямэтраў па абодвух баках польска-ўкраінскай мяжы.

Кіраўнік мытнай службы прызнае, што два пагадненьні прыносяць польскай эканоміцы адчувальныя карысьці.

Яцэк Капіца: Паводле нашай ацэнкі, у мінулым годзе іншаземцы, якія скарысталіся малым памежным рухам, а ў выпадку Беларусі таксама нармальным рэжымам перасячэньня мяжы, выдаткавалі ў Польшчы 6,5 мільярда злотых. Гэта, з аднаго боку, карысна агулам для польскай эканомікі, але таксама для памежных жыхароў.

У рамках пагадненьня аб малым памежным руху, жыхары тэрыторыяў, ахопленых дамовай, могуць перасякаць мяжу паводле адмысловых дазволаў, якія выдаюць дыпляматычныя прадстаўніцтвы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт