Logo Polskiego Radia
Print

Большасьць украінцаў - прыхільнікі эўраінтэграцыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.05.2013 19:06
Крыху больш за 30% украінцаў зьяўляюцца прыхільнікамі далучэньня Кіева да Мытнага зьвязу Беларусі, Казахстана й Расеі.
źr. Stockexport

Большасьць украінцаў зьяўляюцца прыхільнікамі эўрапейскай інтэграцыі. Як вынікае з апытаньня грамадзкай думкі, праведзенага кіеўскім Цэнтрам Разумкова, Эўрапейскі Зьвяз для ўкраінцаў – гэта сымбаль дабрабыту й высокага ўзроўню жыцьця. Пра гэта з украінскай сталіцы паведамляе карэспандэнт Польскага радыё.
42% рэспандэнтаў хочуць, каб іх краіна далучылася да Эўрапейскага Зьвязу. Паводле іх, Эўрасупольнасьць – гэта дзяржаўная структура, дзе ўсе прытрымліваюцца законаў, існуе разьвітая дэмакратыя ды сацыяльная палітыка. Удзельнікі апытаньня таксама зьвярталі ўвагу на нізкі ўзровень карупцыі ды высокі ўзровень разьвіцьця навукі й тэхналёгій.
Згодна з вынікамі апытаньня, крыху больш за 30% украінцаў зьяўляюцца прыхільнікамі далучэньня Кіева да Мытнага зьвязу Беларусі, Казахстана й Расеі. У гэтым выпадку рэспандэнты зьвярталі ўвагу на падобны мэнталітэт, супольную культуру й гісторыю ды эканамічны патэнцыял трох дзяржаў. У якасьці мінусаў прыводзілася карупцыя, ценявая эканоміка, адсутнасьць дэмакратыі ды дамінантная пазыцыя Расеі.
Аднак найгорш украінцы ацэньваюць сваю краіну. 2/3 грамадзян Украіны лічаць, што дзяржава рухаецца ў няправільным напрамку, а найважнейшыя праблемы – гэта нізкія зарплаты й пэнсіі, беспрацоўе, высокія цэны й вялізны ўзровень карупцыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт