Logo Polskiego Radia
Print

„Дзікія фэрмэры” на Мазурах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.05.2013 17:40
Яны выкарыстоўваюць прабелы ў правілах аб эўразьвязаўскіх субсідыях.
Фото: Войцех Пацевич/РАР

Выяўленая чарговая акцыя „дзікіх фэрмэраў” на Мазурах. Яны выкарыстоўваюць прабелы ў правілах, якія дазваляюць падаваць заявы на атрыманьне субсідый асобам, што займаюцца земляробствам, нават калі ня маюць ніякіх правоў на валоданьне дадзенай ворнай зямлёй.

На гэты раз „дзікія фэрмэры” засеялі больш за 80 гектараў палёў непадалёк Вэнгажэва, якія належаць дзяржаве. Днём раней трактары, нанятыя прадпрымальнікам з Варшавы, уехалі на зямлю каля мясцовасьці Штынорт і засеялі каля 50 гектараў. «Дзікіх фэрмэраў» прагналі ахоўнікі й паліцыянты.

Палі выстаўленыя дзяржавай на продаж. Пра промысел была паведамлена паліцыя.

Супраць ашуканцаў будуць прадпрынятыя неабходныя меры, каб асобы, адказныя за незаконную сяўбу, не атрымалі субсідый з ЭЗ, якія, дарэчы, могуць складаць нават да дзьвюх тысяч злотых (каля 500 эўра) за гектар.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт