Logo Polskiego Radia
Print

Бэрлюсконі прыгавораны да сямі гадоў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.06.2013 18:45
Суд прызнаў палітыка вінаватым ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў і ў сэксуальным выкарыстаньні непаўнагадовых.

Сем гадоў пазбаўленьня свабоды й забарона займаць дзяржаўныя пасады – да такога пакараньня прыгаварыў італьянскі суд былога прэм’ер-міністра Сільвіё Бэрлюсконі. Суд прызнаў палітыка вінаватым ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў і ў сэксуальным выкарыстаньні непаўнагадовых. Прыгавор суду можна абскардзіць.

Аглядальнікі зьвяртаюць увагу на тое, што суд вызначыў большы прыгавор чым патрабаваў пракурор. Пракурор патрабавала прыгаварыць Бэрлюсконі да шасьці гадоў пазбаўленьня свабоды й забараніць займаць дзяржаныя пасады пажыцьцёва.

Сільвіё Бэрлюсконі меў сэксуальныя кантакты зь непаўнагадовай мараканкай, якую пазьней затрымала паліцыя за крадзеж. Баючыся, што дзяўчынка можа распавесьці пра сувязі з прэм’ерам, Бэрлюсконі загадаў яе вызваліць з ізалятара, а справу “замяць”.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт