Logo Polskiego Radia
Print

Бэльгійцы маюць новага караля

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.07.2013 14:08
Філіп І прыняў прысягу перад парлямэнтам.

/

Герцаг Брабанцкі Філіп І узышоў на трон Бэльгіі пасьля свайго 79-гадовага бацькі Альбэрта ІІ. 53-гадовы Філіп апоўдні прыняў прысягу перад мясцовым парлямэнтам.

У жніўні споўнілася б 20 гадоў улады Альбэртa ІІ. У суботу сыходзячы манарх выступіў з апошняй прамовай да падданых, у якой заклікаў жыхароў Бэльгіі, дзе існуюць розьніцы паміж флямандзкай і валёнскай супольнасьцямі, падтрымліваць адзінства манархіі.

Пра намер адмовіцца ад пасаду 79-гадовы манарх абвясьціў 3 ліпеня. Тады ён сказаў, што сталы ўзрост і здароўе ўжо не дазваляюць яму выконваць каралеўскія абавязкі на „належным узроўні”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт