Logo Polskiego Radia
Print

Урад вырашыў ліквiдавaць „Братоў-мусульманаў”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.09.2013 08:30
Арганізацыя дамагаецца вяртаньня да ўлады зрынутага прэзыдэнта Мурсі.
foto: PAP/EPAfoto: PAP/EPA

foto:
foto: PAP/EPA

Урад Эгіпту вырашыў аб ліквідацыі арганізацыі „Браты-мусульмане”. Рашэньне па гэтай справе ўжо прынятае, але будзе абвешчанае на наступным тыдні, - паведамляе эгіпецкая газета „Аль-Ахбар”.

Выданьне спасылаецца на прэс-сакратара Міністэрства грамадзкай салідарнасьці Хані Махану.

Арганізацыя „Браты-мусульмане” была заснаваная эгіпецкімі вайскоўцамі ў 1954 годзе. У сакавіку гэтага года зарэгістравалася як няўрадавая арганізацыя. Гэта была рэакцыя на пазоў ейных праціўнікаў, якія паставілі пад сумнеў законнасьць існаваньня арганізацыі.

„Браты-мусульмане” адыгрываюць важную ролю ў антыўрадавых пратэстах, якія ўспыхнулі пасьля зьвяржэньня прэзыдэнта Мухамэда Мурсі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт