Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы не спыняюць барацьбу за польскія “Азоты”

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.09.2013 11:34
Расейскі інвэстар хоча ўплываць на найважнейшыя рашэньні, якія прымае кіраўніцтва польскага вытворцы ўгнаеньняў.
źr. www.azoty-tarnow.pl

„Rzeczpospolita”: Расейскі канцэрн “Акрон”, які год таму беспасьпяхова хацеў пераняць польскую групу “Азоты”, рыхтуе чарговае наступленьне. На сёньняшні дзень “Акрон” зьяўляецца ўладальнікам 15% акцый тарнаўскага акцыянэрнага таварыства, а хоча мець прынамсі 20% акцый. У такім выпадку расейцы змаглі б увесьці свайго прадстаўніка ў назіральную раду “Азотаў”.

Расейскія ўлады кажуць інвэстару наўпрост, што хочуць мець большы ўплыў на дзейнасьць польскай фірмы. “Чалецтва ў назіральнай радзе дало б нам магчымасьць блякаваць невыгодныя нам рашэньні”, - кажа віцэ-старшыня “Акрону” Ўладзімір Кантар. Польскія экспэрты дадаюць, што расейцы таксама атрымалі б доступ да найважнейшых сакрэтных інфармацый польскага канцэрну – ліцэнзій, патэнтаў ці тэхналягічных навінак.

Польская дзяржава, якая мае бальшыню акцый “Азотаў”, не пагаджаецца, каб расейскі інвэстар павялічыў свой уплыў у фірме. У сувязі з гэтым “Азоты” былі спалучаныя зь іншым вытворцам угнаеньняў у Пулавах, каб узмоцніць пазыцыю на рынку. Але, як кажуць спэцыялісты, на рашэньне расейскага “Акрону” павялічыць сваё значэньне ў польскім канцэрне гэта не паўплывала.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт