Logo Polskiego Radia
Print

Нобэлеўскую прэмію па мэдыцыне прысудзілі за везікулярны транспарт

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.10.2013 12:10
Яе атрымалі Джэймс Ротман, Рэндзі Шэкман і Томас Зюдаў.

У Стакгольме абвесьцілі імёны ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі па фізіялёгіі й мэдыцыне. У гэтым годзе ўзнагарода за “дасьледаваньне мэханізмаў, якія рэгулююць везікулярны транспарт”, дасталася Джэймсу Ротману (James E. Rothman), Рэндзі Шэкману (Randy W. Schekman) і Томасу Зюдаву (Thomas C. Südhof). Везікулярны транспарт дазваляе клеткам абменьвацца сыгналамі адзін з адным.

Экспэрты Нобэлеўскага камітэта падкрэсьлілі, што везікулярны транспарт зьяўляецца ключавым для перадачы субстанцый паміж клеткамі. Сёлетнія ляўрэаты таксама працавалі, між іншым, над генэтычнай асновай працы гэтага транспарту. Усе ўзнагароджаныя навукоўцы працуюць у Злучаных Штатах Амэрыкі.

Нобэлеўскую прэмію ў галіне фізіялёгіі ці мэдыцыны прызнае Каралінскі інстытут – самы прэстыжны мэдычны ўнівэрсытэт у Швэцыі. Яго чальцы сёлета атрымалі 380 прозьвішчаў кандыдатаў з усіх кантынэнтаў.

Нобэлеўская прэмія па фізіялёгіі ці мэдыцыне прызнавалася 140 разоў. Агулам адзначаныя 204 асобы. Ляўрэат атрымлівае амаль мільён эўра.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт