Logo Polskiego Radia
Print

У Італіі памёр нямецкі ваенны злачынца Эрых Прыбкэ (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.10.2013 19:35
Яму было 100 гадоў.
foto: wikipediafoto: wikipedia

foto:
foto: wikipedia

У Італіі памёр нямецкі ваенны злачынца Эрых Прыбкэ (Erich Priebke). Яму было 100 гадоў. Былы капітан СС у 1998 годзе быў прыгавораны да пажыцьцёвага зьняволеньня за расстрэл мірных жыхароў у 1944 годзе. На працягу некалькіх апошніх гадоў з-за стану здароўя ён знаходзіўся пад хатнім арыштам у апартамэнце свайго юрыста.

Прыбкэ быў начальнікам Гестапа ў італьянскім горадзе Брэшыа. Ён кіраваў расстрэлам мірных жыхароў, які быў помстай за нападзеньне партызанаў на батальён СС. Тады гітлераўцы зьнішчылі 335 італьянцаў. Пасьля вайны Эрых Прыбкэ хаваўся ў Аргентыне. У 1995 годзе ўлады ў Буэнас-Айрасе выдалі яго італьянскаму правасудзьдзю.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт