Logo Polskiego Radia
Print

Польшча будзе мець прадстаўніка ў Эўрапейскім судзе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.10.2013 17:33
Амбасадары зацьвердзілі кандыдатуру прафэсара Мацея Шпунара.

Польшча будзе мець свайго прадстаўніка ў Эўрапейскім судзе ў Люксэмбургу. Як неафіцыйна даведаліся журналісты грамадзкага Польскага радыё, кандыдатура прафэсара Мацея Шпунара была зацьверджана на пасаду генэральнага абаронцы Эўрапейскага суда. Гэта для Польшчы вялікі прэстыж і рэальная магчымасьць уплываць на судовую практыку ЭЗ.

Рашэньне па гэтай справе прынялі амбасадары дзяржаў-чальцоў супольнасьці. Раней Мацей Шпунар пасьпяхова прайшоў адмысловае слуханьне перад камісіяй у Брусэлі.

Такім чынам былы намесьнік міністра замежных спраў Польшчы далучыць да групы найважнейшых прадстаўнікоў Эўрапейскага суда, а краіна апынецца ў невялікай групе шасьці іншых дзяржаваў ЭЗ, якія маюць там свайго пастаяннага абаронцу.

Пасада абаронцы зьяўляецца адной з ключавых. Гэта менавіта ён прапануе судовыя пастановы ў выпадках парушэньня заканадаўства ЭЗ чальцоўскімі краінамі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт