Logo Polskiego Radia
Print

АЗХЗ ня мае грошай на зьнішчэньне сырыйскага арсэналу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.12.2013 17:10
Праблемай зьяўляецца таксама нестабільная сытуацыя ў краіне.
northkorea.plnorthkorea.pl

Сытуацыя зь бясьпекай у Сырыі й адсутнасьць сродкаў могуць прыпыніць апэрацыю па ліквідацыі тамтэйшага арсэнала хімічнай зброі. Пра гэта паведамляюць швэцкія СМІ са спасылкай на Ахмэта Узюмджу - генэральнага дырэктара Арганізацыі па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ).

Зараз асноўная праблема – перавозка сырыйскай зброі й хімічных рэчываў у порт Латакія, дзе будуць чакаць ваенныя караблі Даніі й Нарвэгіі, якія забясьпечаць марскі транспарт.

Тым часам ані водная краіна ня хоча ўзяць на сябе адказнасьці за ахоўву небясьпечнага грузу падчас перавозкі па тэрыторыі Сырыі.
АЗХЗ мусіць даручыць гэтую місію сырыйскім урадавым сілам. Тым часам існуюць сур’ёзныя сумневы наконт іх ляяльнасьці ў дачыненьні да міжнароднай супольнасьці.

Правядзеньне ўтылізацыі газаў плянуецца ў моры на борце амэрыканскага карабля, дарэчы, за кошт ураду ЗША. У сваю чаргу прыватныя кампаніі прапануюць, што могуць зьнішчыць іншыя хімічныя рэчывы, але арганізацыя ня мае на гэта сродкаў.

Кошт такой апэрацыі складзе 48-54 мільёнаў даляраў. Тым часам Арганізацыя па забароне хімічнай зброі мае толькі 10 мільёнаў даляраў. Астатнюю частку неабходнай сумы павінны выдзяліць 190 сяброўскіх краін АЗХЗ.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт