Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы затрымалі беларусаў, якія шпіёнілі на карысьць Расеі

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 13.03.2014 09:54
Падазраваныя ў шпіянажы займаліся распрацоўкай аб’ектаў польскага войска.

Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы затрымала двух грамадзян Беларусі, якія падазраюцца ў шпіянажы. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, яны працавалі на карысьць Расеі – паведамляе "Gazeta Wyborcza".

Дэпутатам парлямэнцкай спэцкамісіі было пра гэта паведамлена на нетыповым паседжаньні – у сядзібе Службы вайсковай выведкі, а не ў Сэйме, як гэта звычайна бывае.

Падазраваныя ў шпіянажы займаліся распрацоўкай аб’ектаў польскага войска. Рашэньне пра іх затрыманьне было прынятае пасьля таго, як яны павялічылі сваю актыўнасьць у сувязі з падезямі ва Ўкраіне – сьцьвярджае "Gazeta Wyborcza".

Кампэтэнтныя ворганы Беларусі пакуль не камэнтуюць інфармацыю аб затрыманьні ў Польшчы дзьвюх сваіх грамадзян па абвінавачваньні ў шпіянажы.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт