Logo Polskiego Radia
Print

Год Расеі ў Польшчы?

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 27.03.2014 17:51
Партыя „Права й справядлівасьць” заклікае адмяніць пагадненьне „Праграма 2020 у польска-расейскіх адносінаx”.
Fotolia.pl

Пагадненьне было падпісанае 19 сьнежня мінулага года міністрамі Сікорскім і Лаўровым. На падставе гэтага дакумэнту 2015 стане Годам Расеі ў Польшчы і Польшчы ў Расеі. „Права й справядлівасьць” патрабуе ад міністра культуры Богдана Здраеўскага выйсьці з праекту. Прычына ня ўтойваецца — гэта агрэсія Расеі на Ўкраіну і анэксія Крыму.

Іншыя палітыкі не пагаджаюцца з такім падыходам. У прыватнасьці, дэпутат ад „Грамадзянскай плятформы” Марцін Кервіньскі зазначае, што Польшча не змагаецца з расейскай культурай, хоць выступае супраць імперыялістычнай палітыкі Ўладзіміра Пуціна.

Лідар „Твайго руху” Януш Палікот таксама крытыкуе ідэю „Права й справядлівасьці”. Няхай гэтыя мерапрыемствы адбудуцца, і няхай прадстаўнікі Расеі тлумачацца, дадае палітык.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт