Logo Polskiego Radia
Print

Туск размаўляў пра Ўкраіну з Лукашэнкам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.04.2014 16:32
Па справе Ўкраіны Туск праводзіць пастаянныя кансультацыі з замежнымі партнэрамі.

Дзейнасьць у галіне энэргетыкі будзе абапірацца на польскі вугаль, сказаў прэм’ер-міністар Дональд Туск.

У Явожне ў Сілезіі кіраўнік польскага ўраду ўдзельнічаў ў падпісаньні дамовы па будаўніцтве новага энэргаблёка на суму больш за 5 млрд. злотых ( каля 1 млрд. 250 млн. эўра). Гэта адна з найбуйнейшых інвэстыцыяў у Польшчы энэргетычнага прадпрыемства „Тauron”.

Дональд Туск: Сёньня сьвет, і асабліва нашая частка, гэта арэна пастаянных канфліктаў за доступ да газу, за газавую інфраструктуру ды іншыя крыніцы энэргіі. Нафта, газ і вугаль здавён былі прадметам спрэчак, але зараз мы апынуліся на вельмі небясьпечным этапе канфлікту, і таму нашыя польскія дзеяньні настолькі важныя.

Прэм'ер-міністр дадаў, што па справе Ўкраіны ён праводзіць пастаянныя кансультацыі з замежнымі партнэрамі. Сёньня па гэтай справе размаўляў таксама зь кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. У бліжэйшых плянах - размова зь кіраўніком NATO.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт