Logo Polskiego Radia
Print

Нідэрлянды адсьвяткавалі першы ў гісторыі Дзень караля

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.04.2014 16:31
Гэтае нацыянальнае сьвята вядзе сваю гісторыю з 1885 года, калі ўпершыню прайшлі ўрачыстасьці з нагоды нараджэньня каралевы Вільгельміны.

foto:
foto: wikipedia

Нідэрлянды адсьвяткавалі першы ў гісторыі Дзень караля. Мільёны галяндцаў у аранжавых футболках выйшлі на вуліцы, каб адзначыць дзень нараджэньня манарха Вілема-Аляксандэра й прыняць удзел у розных мерапрыемствах.
Гэтае нацыянальнае сьвята вядзе сваю гісторыю з 1885 года, калі ўпершыню прайшлі ўрачыстасьці з нагоды нараджэньня каралевы Вільгельміны. І з тых часоў да 30 красавіка 2013 года, калі каралева Бэатрыкс адраклася ад пасаду на карысьць свайго сына, трон займалі толькі прадстаўніцы прыгожага полу. Таму цяперашні Дзень караля стаў першым у гісторыі краіны.
У буйных гарадах сьвята пачалося яшчэ ў пятніцу ўвечары, калі на плошчах былі арганізаваныя канцэрты з удзелам сусьветна вядомых дыджэяў і музычных выканаўцаў.
Сам манарх тым часам разам са сваёй жонкай Максімай і іншымі членамі каралеўскай сям'і наведаў гарады Графт-Дэ Рэйп і Амстэльвэн на поўнач ад Амстэрдама.

итар-тасс/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт