Logo Polskiego Radia
Print

Летува ідзе ў зону эўра

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 20.06.2014 19:45
Ёсьць згода эўрагрупы для ўваходу Летувы ў эўразону.


Раней, яшчэ ў студзені, зялёнае сьвятло для ўступленьня краіны ў эўразону дала Эўрапейская камісія. Эўрапейскія міністры фінансаў сустрэліся ў Люксэмбургу, дзе станоўча ацанілі падрыхтоўку Летувы.

Летува, як і іншыя краіны Балтыі, яшчэ некалькі гадоў таму знаходзілася ў рэцэсіі. Пасьля цяжкіх, але эфэктыўныx рэформаў краіне ўдалося хутка падняць эканоміку.

Згода Эўрагрупы для прыняцьця Летувы ў зону эўра не азначае канца працэсу. Цяпер зялёнае сьвятло мусяць даць таксама лідары ЭЗ і міністры фінансаў 28 краін эўрасупольнасьці.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт