Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканцы ўзнавілі рэйсы сваіх самалётаў у Тэль-Авіў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.07.2014 10:03
Палёты былі прыпыненыя з-за абвастрэньня ізраільска-палестынскага канфлікту.
wikipedia.orgwikipedia.org

Амэрыканскія авіякампаніі ўзнаўляюць палёты ў Ізраіль.

З-за абвастрэньня ізраільска-палестынскага канфлікту цягам двух апошніх дзён рашэньнем Фэдэральнай авіяцыйнай адміністрацыі ЗША рэйсы амэрыканскіх самалётаў у Тэль-Авіў былі прыпыненыя.

Забарона была ўведзена пасьля таго, як непадалёк ад аэрапорта Бэн-Гурыён ля Тэль-Авіва ўпала ракета.

Рэйсы ў Ізраіль адмянілі таксама эўрапейскія авіяперавозчыкі, між іншым, „Lufthansa”, „KLM”, „Swissair”, „Air France” і польская авіякампанія „LOT”.

У сваю чаргу рэйсы „British Airways” адбываліся нармальна, хоць авіякампанія паведаміла, што „сытуацыя знаходзіцца пад пастаянным маніторынгам”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт