Logo Polskiego Radia
Print

Сікорскі: абвастрэньне санкцыяў неабходнае

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.07.2014 11:02
Прэзыдэнт Пуцін не дае нам выбару, лічыць кіраўнік польскай дыпляматыі.
Radosław SikorskiRadosław SikorskiРАР

Чарговыя санкцыі ЭЗ у дачыненьні да Расеі неабходныя, пераконвае кіраўнік польскай дыпляматыі.

У сераду ў Варшаве Радаслаў Сікорскі размаўляў на гэтую тэму зь міністрам замежных спраў Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.

Падчас супольнай прэс-канфэрэнцыі кіраўнік польскай дыпляматыі тлумачыў, што мэта санкцый - паўплываць на дзеяньні другога боку, а ня толькі „даказаць, што мы мацнейшыя”.

Радаслаў Сікорскі папярэдзіў, што санкцыі могуць закрануць ня толькі на Расею.

Радаслаў Сікорскі: Доля польскага гандлю з Расеяй большая, чым, напрыклад, у Нямеччыны. Таму ў выпадку ўвядзеньня санкцыяў палякі таксама шмат рызыкуюць. Аднак прэзыдэнт Пуцін не дае нам выбару. Зьбіцьцё малазійскага самалёта проста перапоўніла чару горычы.

Кіраўнік польскай дыпляматыі лічыць, што рашэньне наконт увядзеньня санкцыяў супраць Расеі можа быць прынятае цягам бліжэйшых дзён.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт