Logo Polskiego Radia
Print

Яцанюк застаецца на пасадзе прэм’ера

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.07.2014 16:50
Вярхоўны Савет не падтрымаў яго адстаўкі.
Фото: Wikimedia Commons

Вярхоўны Савет не згадзіўся на адстаўку прэм'ер-міністра Арсенія Яцанюка. Толькі 16 дэпутатаў прагаласавалі „за”.

У сваю чаргу, парлямэнт падтрымаў урадавыя прапановы аб унясеньні зьмяненьняў у бюджэт і падатковую сыстэму. Да канца бягучага году ўкраінская армія атрымае дадатковыя 9 мільярдаў грыўнаў.

Вярхоўны Савет не пагадзіўся аднак на рэформу газавай сыстэмы, то бок на тое, каб у яе маглі інвэставаць кампаніі з краін Эўразьвязу й ЗША. Дакумэнт па гэтай справе патрабуе дапрацоўкі й не выключана, што чарговая спроба яго прыняцьця адбудзецца ў палове жніўня.

Тым часам да датэрміновых выбараў, якія адбудуцца ў канцы кастрычніка, парлямэнцкая большасьць павінна прыняць шэраг важных законаў: ратыфікаваць пагадненьне аб асацыяцыі з ЭЗ, а таксама прыняць пакет санкцый супраць расейскіх дзяржкампаній і банкаў, якія фінансуюць тэрарыстаў на ўсходзе Ўкраіны.

Дэпутаты пагадзіліся таксама, каб на месцы крушэньня малайзійскага самалёта працавалі экспэрты з Аўстраліі й Нідэрляндаў. Сярод іх могуць быць таксама ўзброеныя супрацоўнікі з гэтых краін.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт