Logo Polskiego Radia
Print

Расея мілітарызуе Арктыку (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.09.2014 15:55
Расея стварае пастаянную базу для Паўночнага флёта на разьмешчаных у Арктыцы Новасібірскіх астравах.

"Адмирал
"Адмирал Левченко", foto: wikipedia

Расея стварае пастаянную базу для Паўночнага флёта на разьмешчаных у Арктыцы Новасібірскіх астравах. Пра гэта паведаміў камандуючы Паўночным флётам адмірал Уладзімір Каралёў, інфармуе карэспандэнт Польскага радыё ў Маскве.

Да Новасібірскіх выспаў выйшаў атрад караблёў і суднаў зь Севераморска: вялікі супрацьлодкавы карабель "Адмірал Леўчанка", вялікія дэсантныя караблі "Георгій Пераможца" й "Кандапога", танкер "Сяргей Восіпаў", выратавальны буксір "Памір" і дапаможнае судна Балтыйскага флёту "Аляксандар Пушкін".

Галоўная мэта чарговага паходу атрада караблёў у Арктыку - даставіць асабісты склад, тэхніку й маёмасьць тактычнай групы Паўночнага флёту, якая з гэтага года будзе несьці службу на Новасібірскіх выспах на пастаяннай аснове.
Паводле словаў камандуючага Паўночным флётам, для забесьпячэньня максымальна бясьпечных умоў плаваньня пераход атрада караблёў будзе арганізаваны пры падтрымцы самалётаў і верталётаў марской авіяцыі. Пэўныя этапы пераходу па Паўночным марскім шляху атрад караблёў пройдзе ў суправаджэньні атамных ледаколаў.

Мілітарызацыя Арктыкі рознымі краінамі працягваецца на працягу некалькіх гадоў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт