Logo Polskiego Radia
Print

Ва Ўроцлаве адкрыты грандыёзны "Афрыкарыюм" (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.10.2014 12:00
Гэта адзіны такога тыпу аб'ект у Эўропе, які дазволіць наведвальнікам блізка пазнаёміцца з фаўнай і флёрай "чорнага кантынэнта".

foto:
foto: afrykarium.com.pl

Сёньня ў заапарку Ўроцлава адкрыты грандыёзны павільён "Афрыкарыюм". Гэта адзіны такога тыпу аб'ект у Эўропе, які дазволіць наведвальнікам блізка пазнаёміцца з фаўнай і флёрай "чорнага кантынэнта".

Каб убачыць афрыканскі водны сьвет, наведвальнікі змогуць прайсьціся па велізарных шкляных тунэлях. У акварыюме будуць прадстаўлены рыбы з возера Малаві й Танганьіка й гіпапатамы, якія жывуць у басэйне ракі Ніл. Акрамя таго, турысты змогуць убачыць марскіх львоў, акулаў, пінгвінаў або наведаць імітацыю патанулага карабля ды разгледзець каралавыя рыфы. Ініцыятары праекта спадзяюцца, што вялізны акварыюм будзе прыцягваць вялікую колькасьць турыстаў.

Будова аб'екту паглынула каля 60 млн. эўра. Адначасова ў "Афрыкарыюме" могуць знаходзіцца 2 тыс. наведвальнікаў. На стварэньне "марской вады" на патрэбы акіянарыя было выкарыстана 140 тонаў солі. Аб'ект узводзіўся 2 гады.

вс

foto:
foto: afrykarium.com.pl
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт