Logo Polskiego Radia
Print

Польскія жаўнеры едуць у Косава

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.11.2014 14:47
Паўгода 243 жаўнеры будуць даглядаць за парадкам на Балканах.

Сёньня ў Кашаліне адбылася працэдура разьвітаньня жаўнераў з сем’ямі ды адпраўкі іх на новае месца службы.

Польскія жаўнеры едуць на Балканы ў рамках 31 зьмены міратворчай місіі ў Косаве. Польскі кантынгент складаецца з жаўнераў з розных часьцяў з усяго Заходнепаморскага ваяводзтва.Так ,118 зь іх служаць у кашалінскім супрацьпаветраным палку. Да місіі яны пачалі рыхтавацца ў сакавіку. У рамках падрыхтоўкі жаўнеры прайшлі трэнінгі ў Кельцах, Слупску ды Устцы.

У Косаве іх чакае служба ў стабілізацыйнай місіі, задача якой палягае на ўтрыманьні парадку. У першую чаргу ідзецца пра суправаджэньне ды ахову гуманітарных канвояў, памежных пераходаў, ахова высокапастаўленых палітыкаў і супрацоўніцтва зь мясцовай паліцыяй.

юл

tags: Косава
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт