Logo Polskiego Radia
Print

Варшавяне сустрэнуць Новы год ля Нацыянальнага стадыёна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.12.2014 14:16
На Нагагодняе мерапрыемства ўлады выдаткуюць каля 700 тысяч эўра.
foto: Wikimedia Commons

Жыхары Варшавы сустрэнуць Новы год на плошчы ля Нацыянальнага стадыёна. Паводле падлікаў варшаўскага мэрыі, у мерапрыемстве можа ўдзельнічаць да 100 тысяч чалавек.

Сталічная Нагаводняя імпрэза, якую палякі называюць Сыльвэстрам, адбудзецца ў гэтым месцы ўжо другі раз запар. Гарадзкія ўлады тлумачаць гэты выбар зручнай лякалізацыяй месца, якое не вымагае асаблівых зьменаў у працы гарадзкога транспарту.

Патэнцыйных удзельнікаў на мерапрыемства павінны прыцягнуць зоркі ня толькі польскай эстрады.

Мерапрыемства пачнецца а 21.00 (паводле польскага часу). Апоўначы заплянаваны 15-хвілінны паказ фэервэркаў.

На сёлетняга гарадзкога Сыльвэстра ўлады Варшавы выдаткуюць амаль 700 тысячаў эўра.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт