Logo Polskiego Radia
Print

Аўстралія ў вогненным коле

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 03.01.2015 15:51
Лясныя пажары нішчаць поўдзень Аўстраліі.
Фота: WikipediaФота: Wikipedia

Агонь зьнішчыў амаль 10 000 гектараў зямлі, згарэлі дзесяткі дамоў, яшчэ больш знаходзяцца ў сэктары непасрэднай рызыкі. Улады эвакуіравалі жыхароў 19 вёсак, што знаходзяцца непадалёк горада Адэлаіда, сталіцы штата Паўднёвая Аўстралія.

Мясцовыя ўлады рэкамэндуюць людзям не зацягваць з ад’ездам. Агонь распаўсюджваецца ва ўсіх напрамках, у хуткім тэмпе, з-за засухі й моцных вятроў, які дасягаюць хуткасьці 120 км / г. Пажарныя прызнаць, што яны не ў стане узяць пад кантроль стыхію. Пад пагрозай апынуўся суседні штат Вікторыя.

Лясныя пажары – частая зьява ў Аўстраліі ў летнія месяцы. У 2009 годзе ў штат Вікторыя ў выніку пажараў загінулі 173 асобы, згарэлі больш за 2000 дамоў.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт