Logo Polskiego Radia
Print

Татальная дэбюракратызацыя

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.01.2015 09:20
Улады ў чарговы раз заяўляюць пра скарачэньне бюракратычных структур.

Гэтым разам абяцаюць татальную чыстку.

Пра патрэбу дэбюракратызацыі казаў на днях Лукашэнка. Цяпер справу пераняў новапрызначаны кіраўнік ягонай адміністрацыі. Аляксандр Касінец падкрэсьліў, што дэбюракратызацыя будзе мець усеагульны характар.

Гэта значыць татальнай, закранаючы пытаньні кіраўніцкага апарату любога ўзроўню: ад урада і па раённыя выканкамы, - сказаў чыноўнік. Пры гэтым ён паабяцаў, што дэбюракратызацыя закране і пытаньне разгляду зваротаў грамадзян. Улады кажуць пра тое, што людзі ходзяць гадамі, каб вырашыць важныя пытаньняў. Касінец заявіў, што з гэтым зьбіраюцца змагацца. Маўляў, адміністрацыя - гэта твар кіраўніка дзяржавы. Таму Кожны зварот павінен быць ацэнены, узважаны, прааналізаваны. Чалавеку павінна быць аказана дапамога. Не павінна быць промахаў, інсінуацыяў, а павінна быць праўда, справядлівасьць і сумленнае стаўленьне да людзей, грымеў кіраўнік Адміністрацыі.

Праўда чыноўнік адразу пасьпяшаўся астудзіць празьмерныя спадзяваньні грамадзян. Ня ўсе звароту будуць дэбюракратызаваныя. Працэдура не закране так званых "прафэсійных скаржнікаў", якія толькі аднімаюць час у тых, хто разглядае іх звароты.

Дзяржапарату ўлады паабяцалі аптымізацыі. Паводле словаў Касінца выглядаць яна будзе наступным чынам. Спачатку апарат зоймецца вельмі сур'ёзным і дасканалым вывучэньнем усіх сваіх функцыянальных абавязкаў, колькасьці людзей. Потым пачнецца аптымізацыя, каб не было паўтарэньняў, каб не было людзей, якія проста сядзяць у крэслах, нічога не робяць, - падкрэсьліў Касінец.

Паводле Белта

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт