Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер: няма непасрэднай тэрарыстычнай пагрозы для Польшчы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.01.2015 12:19
Прэм'ер-міністар Польшчы Эва Копач сустрэлася ў Варшаве з кіраўніцтвам Агенцтва ўнутранай бяспекі й Агенства разведкі.

Прэм'ер-міністар Польшчы Эва Копач сустрэлася ў Варшаве з кіраўніцтвам Агенцтва ўнутранай бяспекі й Агенцтва разведкі. Падчас сустрэчы яна пазнаёмілася з дакладамі на тэму магчымых наступстваў тэрактаў у Парыжы для бясьпекі Польшчы.

Эва Копач разам зь лідарамі іншых краін Эўразьвязу прыме ўдзел у маршы ў памяць аб ахвярах апошніх тэрактаў у Францыі, які пройдзе ў нядзелю ў Парыжы.

Паводле кіраўніка ўрада Польшчы, сёньня няма неабходнасьці павышаць у краіне ўзровень антытэрарыстычнай гатоўнасьці. Эва Копач зазначыла, што польскія спэцслужбы аналізуюць інфармацыю, якая паступае з Францыі й іншых краін, і на сёньняшні дзень тэракты не нясуць прамой пагрозы Польшчы. Тым ня менш, польскія спэцслужбы працуюць у рэжыме павышанай гатоўнасьці, зазначыла Копач.

У нядзелю міністар унутраных справаў Польшчы Тэрэза Пятроўская прыме ўдзел у нарадзе па пытаньнях барацьбы з тэрарызмам, якая пройдзе ў Парыжы з удзелам прадстаўнікоў краін Эўропы й ЗША.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт