Logo Polskiego Radia
Print

Праблемы з помнікам у Смаленску

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.02.2015 16:28
На месца авіякатастрофы прэзыдэнцкага самалёта накіруецца група польскіх экспэртаў.
Smoleńsk - miejsce w pobliżu katastrofy TU-154MSmoleńsk - miejsce w pobliżu katastrofy TU-154Mfot. Włodzimierz Pac/PR

Помнік ахвярам авіякатастрофы прэзыдэнцкага самалёта пад Смаленскам, які павінен быць усталяваны на месцы трагедыі, ня будзе гатовы да 10 красавіка, то бок гадавіны трагедыі. На гэта не пагаджаюцца расейскія ўлады.

Хоць праект помніка быў ужо выбраны, то расейскі бок лічаць, што манумэнт занадта вялікі. Ён прапануе скараціць яго са 100 да 40 мэтраў даўжыні.

Прэс-сакратар МЗС Польшчы Марцін Вайцяхоўскі заявіў, што цягам бліжэйшых тыдняў на месца, то бок у Смаленск, накіруюцца польскія экспэрты, якія займаюцца гэтай справай.

„Расейскі бок паведамляе пра свае сумневы й трэба пра гэта паразмаўляць. Усё ж, я падкрэсьліваю, што пераможны праект быў ухвалены міжнароднай камісіяй”, - нагадаў прэс-сакратар польскага МЗС.

Паводле расейскага боку, 100-мэтровы манумэнт можа ўяўляць сабой пагрозу бясьпецы навакольнага руху. Апрача таго, расейцы хочуць ня толькі ўсталяваць помнік, але таксама заснаваць сквэр.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт