Logo Polskiego Radia
Print

СААЗ: назіраецца „эпідэмія” кесаравага сячэньня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.04.2015 15:17
У багатых краінах жанчыны ня хочуць нараджаць натуральным спосабам.
foto:flickr.pl

У багатых краінах жанчыны масава нараджаюць дзяцей з дапамогай кесаравага сячэньня. Гэта ўжо эпідэмія, мяркуюць у сваім найноўшым дакладзе экспэрты Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя. Яны зьвяртаюць увагу як на перавагі, так і недахопы гэтага мэтаду родаў.

У Бразыліі амаль кожная другая жанчына (45%) нараджае дзяцей з дапамогай кесарава сячэньня. У Эўропе - кожная пятая (22%).

Апошні аналіз СААЗ паказвае, што гэта занадта шмат. Паводле экспэртаў, сьмяротнасьць цяжарных жанчын й іх дзяцей самая нізкая, калі колькасьць кесаравых сячэньняў не перавышае 10% усіх родаў. Яны падкрэсьліваюць, што хірургічная апэрацыя заўсёды зьвязана з рызыкай.

Паводле экспэрта ААН, доктар Марлен Тэмэрман, кесаравае сячэньне моднае й выгаднае, як для цяжарных жанчын, так і для лекараў. Аднак, паводле экспэрткі, жанчыны павінны мець доступ да інфармацыі аб перавагах і недахопах такой працэдуры.

Сусьветная арганізацыя аховы здароўя дадае, што ў сваю чаргу ў краінах, якія разьвіваюцца, кесаравых сячэньняў замала. Больш гэткіх апэрацыяў у гэтых краінаў дазволіла б выратаваць жыцьцё цяжарных й іх дзяцей.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт