Logo Polskiego Radia
Print

Палякі абвастраюць барацьбу з АЧС

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.04.2015 08:30
Эфэктыўным мэтадам мае быць праграма масавых генэтычных абсьледаваньняў сьвіней.

Палякі абвастраюць барацьбу з афрыканскай чумой сьвіней. Менавіта з-за гэтай хваробы польская сьвініна ня можа прадавацца, між іншым, у Расею, Кітай, Японію й Карэю.

Эфэктыўным мэтадам мае быць праграма масавых генэтычных абсьледаваньняў сьвіней, якую хоча ініцыяваць Нацыянальны інстытут вэтэрынарыі ў горадзе Пулавы.

Дырэктар установы Кшыштаф Немчык удакладняе, што гаворка ідзе пра правядзеньне аналізаў дзьвюх пробаў. Паводле яго, ужо папярэднія вынікі павінны вызначыць, ці жывёла хварэе афрыканскай чумой сьвіней. Вірус хваробы павінна дапамагчы ліквідаваць эфэктыўная вакцына. „Тым ня менш, яе распрацаваньне - гэта пакуль пытаньне будучыні”, - дадае Немчык.

Паводле папярэдніх плянаў, ажыцьцяўленьне новай навукова-дасьледчай праграмы павінна пачацца на працягу двух або трох гадоў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт