Logo Polskiego Radia
Print

У НАН Беларусі створана касьмічнае агенцтва

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.05.2015 08:00
Яно будзе каардынаваць работы, якія праводзяцца з выкарыстаньнем космасу.
pixabay.com

Агенцтва па касьмічных дасьледаваньнях створана ў НАН Беларусі. Аб гэтым журналістам паведаміў першы намесьнік старшыні Прэзыдыюма НАН Беларусі Сяргей Чыжык.

Ён падкрэсьліў, што ўсе партнэры акадэміі па касьмічных дасьледаваннях у сваіх краінах ужо маюць такія агенцтвы.

„У яго склад увойдзе наша навукова-інжынернае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Геаінфармацыйныя сыстэмы" й Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі. Безумоўна, мы будзем супрацоўнічаць і зь іншымі ведамствамі й арганізацыямі, напрыклад, Мінсувязі, Дзяржваенпрамам. Разам будзем працаваць у галіне касьмічных дасьледаваньняў і атрымліваць максымальную аддачу, рабіць касьмічныя дасьледаваньні больш эфэктыўнымі для краіны”, - падкрэсьліў Сяргей Чыжык.

„Агенцтва будзе каардынаваць работы, якія праводзяцца з выкарыстаньнем космасу, дыстанцыйнага зандзіраваньня зямлі, распрацоўваць пляны далейшых дасьледаваньняў”, - растлумачыў ён.

Першы намесьнік старшыні Прэзыдыюма НАН Беларусі адзначыў, што спэцыялісты агенцтва будуць супрацоўнічаць з расейскімі калегамі. „Уся праграма па космасе ў нас выконваецца разам з нашымі партнэрамі з Расеі. Так будзе й прадаўжацца”, - падкрэсьліў Сяргей Чыжык.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт