Logo Polskiego Radia
Print

Што зрабіць зь бежанцамі з Афрыкі?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.06.2015 15:13
Пра гэта сёньня ў Люксэмбурзе размаўляюць прадстаўнікі ЭЗ.
EPA/LUIGI PEPE

Сёньня ў Люксэмбурзе праходзіць сустрэча ЭЗ, прысьвечаная нелегальнай іміграцыі. Міністры ўнутраных спраў 28 краін супольнасьці абмяркоўваюць плян, прадстаўлены Эўракамісіяй. Гаворка ідзе пра разьмяшчэньне ў краінах супольнасьці 40 тысяч бежанцаў, якія прыбылі на стары кантынен праз Міжземнае мора.

Прапановы Брусэля не спадабаліся многім сяброўскім краінам. З абавязковымі лімітамі бежанцаў ня хочуць згадзіцца краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, у тым ліку Польшча, якaя павінна прыняць больш за 2,5 тысячы бежанцаў.

У сваю чаргу, Францыя, Нямеччына й Гішпанія патрабуюць зьмены крытэраў па разьмяшчэньні імігрантаў.

Сёньняшняя сустрэча па гэтай справе ў Люксэмбургу зьяўляецца першай на ўзроўні міністраў і апошняй перад самітам ЭЗ, які пройдзе на наступным тыдні й будзе прысьвечаны нелегальнай іміграцыі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт