Logo Polskiego Radia
Print

У Ерэване пасьля пратэсту затрыманыя 237 чалавек

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.06.2015 10:34
Раніцай у цэнтры Ерэвана праводзіў мітынг у знак пратэсту супраць падвышэньня тарыфаў на электраэнэргію.
foto: Edgarro/Wikimedia Commonsfoto: Edgarro/Wikimedia Commons

У выніку паліцэйскай апэрацыі ў Ерэване былі затрыманыя 237 чалавек, якія прымалі ўдзел у мітынгу пратэсту супраць падвышэньня тарыфаў на электраэнергію.

У ходзе мітынгу пацярпелі 18 чалавек. Сямёра грамадзян зьвярнуліся па дапамогу ў мэдыцынскія ўстановы, трое зь іх шпіталізаваны. Параненыя таксама 11 паліцэйскіх. Паліцыя канфіскавала ва ўдзельнікаў акцыі пратэсту нажы, кастэты, дубінкі, мэталічныя дубцы.

Праваахоўныя органы Армэніі разагналі сёньня раніцай мітынг у цэнтры Ерэвана, які праводзіўся ў знак пратэсту супраць падвышэньня тарыфаў на электраэнэргію.

Нармальнае жыцьцё ў цэнтры армянскай сталіцы на дадзены момант цалкам адноўлена.

Ітар-Тас/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт